Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Вывучаем беларускую мову разам

Дата: 31 января 2019 в 08:12, Обновлено 31 января 2019 в 10:24
391 просмотр

У ДУА “Яслі – сад № 1 г. п.Карэлічы” шмат увагі надаецца фарміраванню ў выхаванцаў устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да роднай беларускай мовы. Актыўнымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу з’яўляюцца бацькі: удзельнічаюць у выставах, святах, конкурсах, арганізаваных ва ўстанове, выконваць усе парады і рэкамендацыі педагагічных работнікаў.
Асаблівую зацікаўленасць да беларускай мовы, гонар за свой родны край можна было назіраць у час віктарыны “ Якая ты, Беларусь?”. Арганізавала яе выхавальнік дашкольнай адукацыі Рашатко Л.С. з бацькамі выхаванцаў сярэдняй групы. Пачалося мерапрыемства радкамі верша П.Броўкі аб “…дарагой нашаму сэрцу Беларусі”. Таты і мамы з жаданнем удзельнічалі ў конкурсах. Здзіўлялі ўсіх змястоўнымі ведамі пра дзяржаўныя сімвалы , звычаі і традыцыі беларускага народа , народныя святы . Умела прадаўжалі радкі вядомых прыказак і прымавак у конкурсе “Кошык народнай мудрасці”. Спадабалася татам і мамам пазнаваць і называць “цуды з куфэрка”- выявы старажытных рэчаў. А ў час музычнай паўзы ўсе ўдзельнікі віктарыны дружна спявалі песні на мілагучнай беларускай мове.
Падчас падвядзення вынікаў сустрэчы ішла гутарка пра тое, што родную мову нельга вывучыць пад прымусам. Яна павінна ўвайсці ў сэрца і думкі дзяцей непрыметна, лёгка. Каштоўнаснае стаўленне да яе культурных і моўных традыцый дзіця пранясе праз усё жыццё .

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.