Як ты дорага мне, мая родная мова!
Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!
Ты калісьці з калыскі мяне падымала
I вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.
У жыцці маім слова найпершае «мама»
I цяпер для мяне сама міла гучыць.
Ніл Гілевіч
Мова - душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова- жыве народ, жыве памяць продкаў. Таму сёння гонар і абавязак усіх нас- шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.
Хочацца нагадаць вялукую ісціну: нічога не здейсніцца само па сабе, без намаганняў, энтузіазму, творчасці.
Як сфарміраваць у маленькага чалавека любоў і павагу да роднай мовы, жаданне валодаць ёю?
Першым крокам у нашым садку быў абазначаны беларускамоўны дзень. Кожны тата і мама, хлопчык і дзяўчынка , працаўнікі садка па пятніцах з прыемнасцю вітаюцца “Добрай раніцы”, жадаюць “Смачна есці”, ветліва звяртаюцца “Калі ласка”. У гэты дзень ўсе мы дамовіліся размаўляць на беларускай мове.
Заняткі па далучэнню дзяцей да роднай мовы праходзяць ў форме вандраванняў, паездак да бабулі ў госці, заняткаў-падарожжаў, сустрэч з людзьмі з іншай рэспублікі, а таксама выкарыстоўваю беларускія нацыянальныя гульні, якія садзейнічаюць пашырэнню слоўнікавага запасу дзяцей новымі словамі, вучаць правільна вымаўляць гукі, развіваюць памяць і мысленне. Гульня “Перакладчык”- адна з самых цікавых для нашых маленькіх беларусаў, амаль кожны хоча паказаць свае веды і пабыць ў галойнай ролі.
Традыцыя праводзіць народныя святы ў нашаў установе працягваецца. Так, цікава прайшлі святы “Вячоркі”, “Багач”, “Гуканне вясны”. Прыемна, што не застаюцца ў баку і бацькі. Яны - актыўныя ўдзельнікі ў конкурсах і гульнях , памочнікі ў афармленні касцюмаў для дзетак, атрыбутаў да свят. Сумесна праведзеныя гадзіны бацькоў з дзецьмі яднаюць іх, непрыватныя абстаноўкі даюць бацькам магчымасць глыбей паназіраць за дзецьмі, лепш зразумець іх здольнасці і жаданні, своечасова прыйсці ім на дапамогу. А дзеці глыбей знаёмяцца з беларускімі традыцыямі, дасягненнямі беларускага народа.
Немагчыма ўявіць сабе знаёмства з культурай без народнай творчасці.Таму мы наведваем з выхаванцамі школу рамёстваў, раённы краязнаўчы музей, дзе яны знаёмяцца з прадметамі побыту, адзення, вырабамі з саломы, гліны, дрэва, рознымі старажытнымі рэчамі. Дзеткам цікава было ўсё сваімі вачыма паглядзець, рукамі пачапаць. Такім чынам яны даведаліся, у якіх умовах жылі іх прадзеды, якімі прыладамі працы валодалі, якое адзенне насілі,якія святы праводзілі. Мы з’яўляемся частымі наведвальнікамі і раённай дзіцячай бібліятэкі, а ў групе арганізоўваем літаратурныя выставы, прысвечаны творчасці беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, беларускаму народнаму фальклору.
Выхавальнікі і бацькі павінны быць аднадумцамі ў авалоданні роднай мовай. У бацькоўскім кутку пастаянна размяшчаецца матэрыял, які варта ведаць дарослым, цікава прачытаць дзецям. Таксама прапаноўваем кожнай сям’і набыць дзіцячую кнігу на беларускай мове, пазнаёміць сына ці дачку з яе зместам, а затым паўдзельнічаць у гутарцы “Мая любімая кніга”. Гэта дапамагае павысіць цікавасць дзяцей да твораў беларускай мастацкай літаратуры, вынікам чаго з’яўляецца жаданне выхаванцаў удзельнічаць у драматызацыях, уменне іх перавасабляцца ў герояў казак, узбагае слоўнікавы запас. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненннем драматызуюць беларускія казкі, выступаюць на святах, бацькоўскіх сходах, перад выхаванцамі малодшых груп.
У вольны час выхавацелі з дзецьмі развучваюць прымаўкі, прыказкі,пацешкі,забаўлянкі,загадкі, чытаюць і пераказваюць беларускія народныя казкі.
У групах праходзяць выстаўкі малюнкаў, якія дзеці разам з бацькамі малявалі па прапанаванай забаўлянцы, а затым расказвалі па сваім малюнку. Аформлены свае кніжкіі-забаўлянкі.
Бацькоўскія сходы маюць практычную накіраванасць: бацькі удзельнічаюць у гульнях, драматызацыях, віктарынах, прызентуюць хатняе заданне. Тут яны маюць магчымасць абмяняцца вопытам па далучэнні дзяцей да традыцый свайго народа, атрымаць новыя веды.
Беларускую мову выхаванцы чуюць і вывучаюць на музычных занятках, дзе знаёмяцца з абрадавымі песнямі, народнымі танцамі, вучацца гульні на дзіцячых музычных інструментах. Жаданыя заўсёды і заняткі фізічнай культуры, дзе яны гуляюць у беларускія народныя рухомыя гульні.
Кожны чалавек мусіць ведаць сваю родную мову і нацыянальныя песні, танцаваць свае народныя танцы, падтрымліваць свае народныя традыцыі і звычаі роднага краю, любіць свае мясціны, сваю Радзіму- Беларусь.Мы, педагагічныя работнікі ДУА “Яслі-сада №1 г.п Карэлічы”, зробім ўсё магчымае, как дапамагчы ў гэтым нашым выхаванцам.
Хай жыве і квітнее наша родная мова!
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Наталія Скок