Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Далучаем выхаванцаў да беларускай мовы праз беларускую народную казку

Дата: 21 марта 2018 в 08:55, Обновлено 21 марта 2018 в 09:29
432 просмотра

Выхавальнікі ўстановы шырока выкарыстоўваюць ў рабоце з дзецьмі беларускія народныя казкі з мэтай далучэння выхаванцаў да багацця беларускай мовы, фарміравання каштоўнасных адносін да яе.
Менавіта праз казку дзеці дакранаюцца да жыцця, культуры, быту нашых продкаў.Казка дае маленькаму чалавеку ўрокі патрыятызму і маралі. Усім сваім паэтычным ладам яна вучыць разумець народнае ўяўленне пра добрае і злое, высокае і нізкае, сумленнае і агіднае, гуманнае і жорсткае. Яна садзейнічае развіццю эстэтычных пачуццяў, без якіх немагчыма высакароднасць душы, суперажыванне, сардэчная чуласць да чалавечага гора, пакут. Яна ўмацоўвае ў дзяцей жыццялюбства, аптымізм, вучыць іх маралі, развівае ўяўленне, будзіць творчыя здольнасці.
Дзякуючы казцы дзеці пазнаюць свет не толькі розумам, але і сэрцам.

Фотаальбом “Драматызацыя казі “Каза - манюка” выхаванцамі сярэдняй групы № 2 пад кіраўніцтвам выхавальніка дашкольнай адукацыі Шэўка В.В.https://korelichisad.schools.by/photoalbum/320678




 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.