Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

У ДУА "Яслі-сад № 1 г.п.Карэлічы" з 26.10.2020 па 31.10.2020 г. прайшоў тыдзень “Беларусь – мая Радзіма”.

Дата: 2 ноября 2020 в 22:10, Обновлено 2 ноября 2020 в 22:18
144 просмотра

Асноўнай мэтай тыдня з’ялялася задача фарміравання ўстойлівай цікавасці да багацця беларускай мовы, каштоўнасных адносін да яе, пашырэнне ведаў пра Рэспубліку Беларусь.
Праз выяўленчае мастацтва выхаванцы пазнаёміліся з беларускім арнаментам; праз чытанне вершаў, драматызацыі вядомых казак на беларускай мове, развучванне прыказак і прымавак з творамі мастацкай літаратуры. Знаёмства з беларускім нацыянальным адзеннем адбылося у час віртуальнага падарожжа “ У гасцях мы пабывалі”. З радасцю спявалі хлопчыкі і дзяўчынкі песні на роднай мове , танцавалі, ігралі на дзіцячых музычных інструментах, гулялі ў беларускія народныя музычныя і рухавыя гульні, такія як “Вартаўнік!”. “Фігуры”. “Золата”, “Шэры кот”, “Гарлачык” і інш..
Педагагічныя работнікі папоўнілі развіваючае прадметна- прасторавае асяроддзе груп дыдактычнымі гульнямі на беларускай мове: “ Складзі герб і сцяг Беларусі”, “Народная цацка- люстэрка культуры”, “ Збяры ўраджай”, “Складзі фотаздымак пасёлка Карэлічы” і інш. Аформілі картатэку моўных гульняў “Давай пагаворым па беларуску”, картатэку пацешак, забаўлянак, рухавых гульняў.
Дзеці з жаданнем гутараць на роднай беларускай мове, ім падабаецца пераказваць казкі, самастойна выказвацца. Спадзяемсмя, што нашы выхаванцы ніколі не будуць цурацца роднай мовы, а будуць ганарыцца тым, што наша Радзіма– Беларусь!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.