Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Тыдзень "Мову родную люблю я"

Дата: 21 февраля 2019 в 12:55, Обновлено 21 февраля 2019 в 13:43
469 просмотров

У мэтах рэалізацыі Плана мерапрыемстваў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па папулярызацыі і пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы ў жыцці грамадства ў ДУА "Яслі-сад № 1 г.п.Карэлічы" з 11.02.2019 па 15.02.2019 г. прайшоў тыдзень “Мову родную люблю я”. Беларуская мова прайшла праз розныя віды дзіцячай дзейнасці .
З мэтай фарміравання ўстойлівай цікавасці да багацця беларускай мовы, фарміравання каштоўнасных адносін да яе педагагічныя работнікі папоўнілі развіваючае прадметна- прасторавае асяроддзе дыдактычнымі гульнямі на беларускай мове: “ Складзі герб і сцяг Беларусі”, “Народная цацка- люстэрка культуры”, “ Збяры ўраджай”, “Складзі фотаздымак пасёлка Карэлічы” і інш. Аформілі картатэку моўных гульняў “Давай пагаворым па беларуску”, картатэку пацешак, забаўлянак, рухавых гульняў.
Выхаванцы пазнаёміліся з беларускім арнаментам праз выяўленчую дзейнаць; з творамі мастацкай літаратуры праз чытанне вершаў, драматызацыі вядомых казак на беларускай мове, развучванне прыказак і прымавак. Знаёмства з беларускім нацыянальным адзеннем адбылося у час віртуальнага падарожжа “ У госці да бабулі”. З радасцю спявалі хлопчыкі і дзяўчынкі песні на роднай мове , ігралі на дзіцячых музычных інструментах, гулялі ў гульні.
Праведзена работа з бацькамі выхаванцаў праз гутаркі , кансультацыі, размяшчэнне інфармацыі у бацькоўскіх кутках на тэмы: “ Ці ёсць месца для беларускай мовы у нашым жыцці”, “Мама, тата, давайце пагаворым на роднай мове”, “Беларускія народныя гульні: весела і павучальна” і інш.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.