Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Творчы вечар “У гасцях у казкі

Дата: 3 декабря 2018 в 08:33, Обновлено 31 января 2020 в 15:36
454 просмотра

Дашкольны ўзрост з’яўляецца самым спрыяльным перыядам для актыўнага маўленчага развіцця дзяцей. Менавіта ў гэты час адбываецца фарміраванне вуснай мовы і навыкаў маўленчых зносін.
Гульні-драматызацыі даюць шырокі прастор для выяўлення ў дзяцей творчых здольнасцей, самастойнасці, ініцыятывы, бо жывая інтанацыя маўлення, вобразныя і свабодныя рухі, міміка, жэсты надаюць натуральнасць і праўдзівасць.
Па прынятаму на педагагічнай нарадзе рашэнню, ва ўстанове прайшоў творчы вечар “У гасцях у казкі”, на які сабраліся ўсе выхаванцы: і малодшыя, і старшыя. Выхавальнік дашкольнай установы Шэўка В.В., вядучая мерапрыемства, правяла з хлопчыкамі і дзяўчынкамі гульні на беларускай мове па матывах беларускіх народных казак. А маленькія артысты, выхавальнікі старшых і сярэдніх груп, праявілі свае артыстычныя здольнасці пры драматызацыі казак .
Педагагічныя работнікі ўпэўнены, што казка мае важнае значэнне як сродак развіцця мовы выхаванцаў. Яе змест - узор выкарыстання магчымасцей мастацкага слова. Дзецям імпануе ў казках увесь лад думак, вобразаў, свабодная, імправізацыйная форма апавядання. Яны з вялікай ахвотай расказваюць казкі дома. Выкарыстанне ў працы з выхавальнікамі твораў на беларускай мове ажыўляе адукацыйны працэс, аказвае асаблівы ўплыў на выхаванне патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасці..
Мерапрыесмтвам засталіся задаволеныя і гледачы, і артысты.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.