Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

экскурсія ў музей

Дата: 15 октября 2014 в 14:36, Обновлено 15 октября 2014 в 15:02
942 просмотра

Выхаванцы старшых груп ДУА "Яслі - сад № 1 г.п.Карэлічы" наведалі раённы музей з мэтай замацавання і атрымання ведаў па тэме "Адкуль да нас хлеб прыйшоў"

Усё пачынаецца з дзяцінства…
Маральна - патрыятычнае выхаванне дзяцей з'яўляецца адной з асноўных задач  дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі – сад г. п. Карэлічы”. Пачуццё  патрыятызму  шматгранна - гэта любоў да родных мясцін ,  гонар за свой народ,  адчуванне сваёй непарыўнасці з навакольным светам, жаданне захоўваць і прымнажаць багацце сваёй краіны. Пачынаецца  яно з захаплення тым, што бачыць перад сабой малеча, чаму ён дзівіцца і што выклікае водгук у яго душы… І хоць шматлікія ўражанні яшчэ не асэнсаваны ім глыбока, але, прапушчаныя праз дзіцячае ўспрыманне, яны адыгрываюць велізарную ролю ў станаўленні асобы патрыёта.
Педагагічным калектывам пастаўленыя задачы вырашаюцца ва ўсіх відах дзіцячай дзейнасці: на занятках, у гульнях, у працы, у побыце ,  выхоўваюць у дзіцяці не толькі патрыятычныя пачуцці, але і фармуюць яго ўзаемаадносіны са сталымі і аднагодкамі.
Выхавацелі старшых груп установы  шмат увагі ўдзяляюць выхаванню ў дзяцей дашкольнага ўзросту павагі да хлеба, да працы хлебаробаў. Так , у верасні прайшлі заняткі на тэму “Адкуль да нас хлеб прыйшоў”. Нашы выхаванцы  ведаюць, што духмяны хлеб на стале – гэта вынік працы людзей розных прафесій,  якім  дапамагае   сельскагаспадарчая тэхніка. Пазнаёміліся і з працэсам прыгатавання хлебабулачных вырабаў у сучасных умовах. Рабяты ўмеюць параўноўваць калоссе розных зернавых культур, разумеюць , адкуль  бярэцца мука, як  пячэцца хлеб. Вялікую ўвагу педагогі ўстановы  ўдзяляюць абмеркаванню сітуацый аб беражлівых адносінах да хлеба, аб павазе да працы хлебаробаў, аб карысці і сіле хлеба, аб яго ролі для здороўя чалавека.
Вядома, што без прошлага няма будучага .Таму      выхавацелі Шэўка В.В. і Каспяровіч Т.У, Матчак Г.У., Сазановіч В.А. знаёмяць дзяцей  з тым, як людзі вырошчвалі  хлеб шмат гадоў назад, якія прылады  працы выкарыстоўвалі .
Замацаваць веды выхаванцам дапамог раённы  краязнаўчы музей, дзе іх ветліва сустрэла  супрацоўнік Кошур С.А. і правяла цікавую і павучальную экскурсію.  Дзеці змаглі разглядзець  сапраўдныя  старажытныя прылады працы хлебаробаў, якія раней толькі бачылі на малюнках:  серп , касу, жаронцы, барану, лапату  для выпечкі хлеба. Нават паназіралі за працай жаронцаў, зробленых з камення. Убачылі і сявеньку, і сноп. Даведаліся пра тое, як сяляне верылі ў магічную сілу хлеба, як рыхтаваліся да сяўбы, зажынак, дажынак. Раўнадушных не было. Асаблівае здзіўленне  маленькіх наведвальнікаў выклікаў расказ Святланы Андрэеўны аб тым, што жнеі бралі з сабой у поле сваіх маленькіх дачок і сыноў, бо дзіцячых садкоў у тыя даўнія часы не існавала. Паказала, у якой калысцы спалі дзеткі ,  пакуль  папрацуе іх матуля.
    Сваімі ўражаннямі ад наведвання музея хлопчыкі і дзяўчынкі падзяліліся з татамі і матулямі, адлюстравалі ў малюнках, гульнях, гутарках.
Безумоўна, у маральна-патрыятычным выхаванні велізарнае значэнне мае прыклад дарослых, асабліва  блізкіх людзей. Педагагічны калектыў нашай установы спадзяецца, што сумесная праца бацькоў  і педагогаў дашкольнай установы   дапаможа сфарміраваць у  выхаванцаў пачуццё адказнасці за самы каштоўны здабытак чалавецтва- хлеб.


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.