Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Квітней, наша родная мова!

Дата: 24 февраля 2017 в 09:59, Обновлено 24 февраля 2017 в 10:01
779 просмотров

У ДУА “Яслі – сад № 1 г. п. Карэлічы” з мэтай папулярызацыі беларускай мовы , у сярэдняй і старшых групах 3 20.02.па 24 .02.2017 г. прайшоў тыдзень “Мая Радзіма- Беларусь”.

У межах тыдня праведзены наступныя мерапрымствы з выхаванцамі на беларускай мове:
Сярэдняя група № 4 ( выхавальнікі дашкольнай адукацыі Каспяровіч Т.У., Філончык Ю.І.):
 занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” на тэму “ Мая Радзіма- Беларусь”, “Добры дзень, беларуская хатка!”;
 гутарка “Мая вялікая краіна”;
 гульні “ Падарожжа па Беларусі”, “Я жыву ў Беларусі”, “Я- Беларусь, а ты мая частачка” ( ТРВЗ), “Скажы прагожа пра Беларусь”;
 віктарына “Знаўца казак”.
Старшая група № 5 (выхавальнікі дашкольнай адукацыі Шайбак Н.Я., Зудава Н.У.):
 занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” на тэму “Нашы славутыя зямлякі” ;
 гульня- загадка “На каго ці на што падобна Беларусь”;
 гутарка “Мой родны пасёлак”;
 віктарына “Мая краіна”;
 вандроўка па фотаздымках “Знакамітыя мясціны Беларусі”.
Старшая група № 6 (выхавальнікі дашкольнай адукацыі Жук В.С., Мокат В.Р.):
 гутаркі “Па старонках гісторыі”, “Сваёй зямлёй я вельмі ганаруся!”, “Ці ведаеш ты свій край?”, “Беларускія народныя рамёствы”;
 чытанне і пераказванне легендаў і паданняў “Возера нарач”, “Пра возера Свіцязь”;
 чытанне і завучванне вершаў Д.Бічэль – загнетава “Белая Русь”, А.Вольскі “Радзіма”.
 Гульні “ Экскурсія по рэспубліцы”, “Скажы прыгожа”, “Знайдзі сваю рэспубліку”, “Чым пачастуеш госця?”.
На занятках па адукацыйнай вобласці “Мастацтва” ( музычная дзейнасць) і у час правядзення свят і забаў выхаванцы сярэдняй і старшых груп разам з музычным кіраўніком Мялешка В.Б. спявалі песні на беларускай мове “Бегаў зайка шэранькі”, бел.нар.мел.( апрац.Г.Вагнера), “Маміны рукі”, муз.А.Рэмізоўскай, сл.М.Пазнякова, “Самая лепшая”, муз. А.Рэмізоўскай, развучвалі элементы нанцавальных рухаў пад бел.нар.мелодыі “Трасуха”,муз.А.Пыталева,сл.М.Чарняўскага, “Жабкі” , муз. В.Вітліна, слухалі вакальную музыку беларускіх кампазітараў У.Алоўнікава, І.Лучанка, інструментальную Я.Глебава і інш.
Кіраўнік фізічнага выхавання Шавейка А.В. на занятках па адукацыйнай вобласці “Фізічная культура ” , у мерапрыемствах актыўнага адпачынку праводзіла беларускія народныя рухомыя гульні, такія як : ”Змяя”, “Ліскі”, “Кут”, “Вераб’і і кот”, “Гарлачык”.
Акрамя таго, выхаванцы малявалі прыроду роднага краю, ляпілі з пластыліну падарункі гасцям.


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.