Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Квітней, наша родная мова!” - пад такім дэвізам у Міжнародны дзень роднай мовы прайшлі мерапрыемствы ў дзіцячым садзе № 1 г. п. Карэлічы.

Дата: 22 февраля 2023 в 13:06, Обновлено 22 февраля 2023 в 13:08
46 просмотров

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, удасканалення ведаў па беларускай мове работнікі дзіцячага сада № 1 г. п. Карэлічы прынялі ўдзел у  дыктанце, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы.

Для выхаванцаў была арганізавана выстаўка партрэтаў беларускіх пісьменнікаў; кніжныя куткі папоўнены творамі: казкамі, апавяданнямі, вершамі на роднай мове. Праведзена акцыя “Чытаем беларускія казкі”, арганізаана віртуальнае падарожжа пад назвай “ Наша  Радзіма- Беларусь, а мы- беларусы!”.

Да спадобы выхаванцам старшых груп прыйшлася літаратурная забава “Паэтычнае падарожжа”, на кожным прыпынку якой  былі створаны магчымасці да маўлення : загадкі, пытанні, вершы, гульні, драматызацыі.

Спадзяесмя, што гэты дзень не толькі выдаўся цікавым для нашых выхаванцаў, але і садзейнічаў вырашэнню задач фарміравання ў іх ўстойлівай цікавасці і станоўчых адносін да роднай мовы, жадання размаўляць па- беларуску. Для нас, дарослых, Міжнародны дзень роднай мовы – гэта яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе нашай мовы,  аб тым багацці, якім мы валодаем ужо толькі таму, што нарадзіліся і жывём на Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.