Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гучы, наша родная мова!

Дата: 23 февраля 2022 в 13:56, Обновлено 23 февраля 2022 в 13:58
120 просмотров

Пад такой назвай у ДУА “Яслі-сад № 1 г. п. Карэлічы” прайшла літаратурная гасцёўня , на якую сабраліся педагагічныя работнікі ўстановы ў гонар Міжнароднага дня роднай мовы.

Колькі выказаў сваёй замілаванасці роднай мовай, колькі ўзнёслых , прачулых радкоў вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, напоўненых патрыятычнымі пачуццямі і высокімі думамі пра сваю бацькаўшчыну і народ пашчасціла пачуць у час свята!

Вядучая пачала мерапрыемства  са слоў: “Як кажуць нашы людзі: хай вам да спадобы будуць танцы, гульні, песні, смех!”. І сапраўды, кожны удзельнік паказаў свае таленты. Здаецца, давялося адчуць, як пахне чабор, калі кіраўнік фізічнага выхавання душэўна, з замілаваннем дэкламавала верш П.Броўкі “Пахне чабор”. Кожны зрабіў свае высновы ад пачутай з вуснаў выхавальніка дашкольнай адукацыі Ждан В.М. байкі К.Крапівы “Дыпламаваны баран”. Колькі смеху і, у той жа час, магчымасці задумацца аб сямейных узаемаадносінах  выклікалі ў гледачоў  майстарскі выкананыя калегамі ролі па матывах верша “Дзед і баба” таго ж аўтара. Не пакінулі абыякавымі нікога з прысутных радкі верша Я.Коласа “Спадчына”. “Ад прадзедаў  спакон вякоў мне засталася спадчына”, - сур’ёзна, адказна пачала расказваць    Карчэўская А.У. У зале панавала поўная цішыня….

Далей  вядучая аб’явіла музычны перапынак. Тут і песні народныя, і танцы, і гульні. Уявілі сабе і, нават, пазайздросцілі,  як весела вабілі свой вольны час і як праводзілі святы  нашы продкі. А яшчэ мы пачаставаліся стравамі беларускай кухні, якія прыгатавала кожная гаспадыня.

А пасля было прапанавана выказаць свае думкі пра родную мову. Усе да аднаго ўпэўніліся у тым, што мова наша – любімая, паважаная і, ўвогуле, самая лепшая! Згадзіліся  з  цудоўным выказваннем таленавітага пісьменніка У.Караткевіча, які назваў нашу мову так : “Трапяткая і сіняя, як васілёк, і гарачая, як прамень!”. Гучы, наша родная мова!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.