Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гульня- віктарына "Падарожжа па Беларусі"

Дата: 18 февраля 2021 в 15:07, Обновлено 18 февраля 2021 в 16:21
305 просмотров

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай кваліфикацыйнай катэгорыі Рашатко Л.С. падрыхтавала і правяла з педагагічнымі работнікамі ўстановы гульню- віктарыну "Падарожжа па Беларусі". Мэтай мерапрыемсва з'явілася замацаванне ўяўленняў аб культурнай спадчыне беларусаў, узбагачэнне ведаў і ўменняў па пытаннях грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту, а таксама ўстанаўленне партнёрскіх узаемаадносін у калектыве.
Дзве каманды педагогаў паз назвамі "Пралеска" і "Рамонак" актыўна спаборнічалі у конкурсах , такіх як " Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь", "Кошык народнай мудрасці", "Бліц- пытанні пра Беларусь", "Назаві аўтара вершаваных радкоў", "Назаві помнікі архітэктуры Беларусі", "Цуды з куфэрка"; весела спявалі песні на беларускай мове.

Усе ўдзельнікі гульні- віктарыны яшчэ раз пераканаліся ў тым, што мова, традыцыі і нацыянальныя каштоўнасці- той скарб, якім  мы павінны ганарыцца і які трэба берагчы, бо менавіта яны робяць нас нацыяй.

Сустрэчу вядучая  завяршыла словамі сучаснага беларускага пісьменніка Віктара Гардзея :

Не знішчым мы, не страцім, не загубім

Сваіх лугоў, сваіх азёр, сваіх лясоў.

Фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.