Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Дата: 17 февраля 2020 в 19:39, Обновлено 20 февраля 2020 в 09:56
303 просмотра

Ён быў абвешчаны UNESCO 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.
У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання іх, тых, што знікаюць, UNESCO і абвясціла дзень роднай мовы - каб хоць аднойчы на год на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
Але, здаецца, гэта нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова.
Няхай нават сёння яна - моцная, распаўсюджаная, абароненая заканадаўствам, але няма гарантыі, што ўжо заўтра яна не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць.

21 лютага - яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам.

З 17.02 па 21.02.2020 у ДУА "Яслі - сад № 1 г. п. Карэлічы" праходзіць тыдзень роднай мовы. Усе мерапрыемствы спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці з выхаванцамі старшых і сярэдняй груп праводзяцца на беларускай мове. Малодшых выхаванцаў чакаюць творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

План правядзення тыдня роднай мовы

Фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.