Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

09.12.2019 г.на базе ДУА "Яслі - сад № 1 г. п. Карэлічы" адбылося раённае метадычнае аб'яднанне выхавальнікаў сярэдніх і старшых груп устаноў дашкольнай адукацыі.

Дата: 9 декабря 2019 в 16:01, Обновлено 9 декабря 2019 в 19:42
248 просмотров

Тэма: "Арганізацыйна - метадычныя аспекты педагагічнай дзейнасці па далучэнню выхаванцаў да культурна -гістарычнай спадчыны малой радзімы на аснове інтэграцыі".
У зале была арганізавана выстава " Мой любы Карэліцкі край".
Выхавальнік дашкольнай адукацыі Мокат В.Р. правяла з выхаванцамі старшай групы адкрыты занятак па адукацыйнай вобласці ""Дзіця і грамадства" на тэму Мой родны пасёлак", Шайбак Н.Я. з выхаванцамі сярэдняй групы паказала драматызацыю казкі "Каза- манюка". Мокат В.Р. і Макарэвіч Н.С. пазнаёмілі гасцей з прадметным развіваючым асяроддзем па фарміраванню ўяўленняў аб родным краі. Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Скок Н.Я.падзялілася вопытам работы па тэме " Далучэнне выхаванцаў да культурна-гістарычнай спадчыны малой радзімы як адно з накірункаў дзейнасці педагога па рэалізацыі задач дашкольнай адукацыі".
Выхавальнік дашкольнай адукацыі ДУА "ДЦРР г.п.Карэлічы" Гарашнякова Г.С.расказала аб прынцыпах адбору даступных дзецям звестак пра культурна- гістарычную спадчыну малой радзімы.
Калегі абмяняліся вопытам па развіццю прамовы дзяцей дашкольнага ўзросту з дапамогай тэатральнай дзейнасці.
Сустрэча атрымалася цікавая, змястоўная і карысная.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.