Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс «Вершы пра Беларусь»

Дата: 22 ноября 2019 в 12:28, Обновлено 27 ноября 2019 в 14:28
336 просмотров

О Беларусь, мая калыска,
Жыццё маё, прытулак мой!
З гарачаю любоўю нізка
Схіляюся перад табой!
Такімі прыгожымі радкамі верша П.Глебкі пачаўся 22.11.2019 г. запланаваны ў бягучым навучальным годзе конкурс чытачоў. Музычная зала была святочна прыбраная: выстава партрэтаў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, дзіцячыя кніжкі на беларускай мове, картатэкі народных гульняў, цацкі і інш..

 Вядучая, настаўнік- дэфектолаг Заблоцкая Л.А.правяла гутарку з маленькімі гледачамі пра нашу Рэспубліку Беларусь, параіла быць уважлівымі і актыўнымі .

Удзельнікі конкурса -  выхаванцы сярэдняй і старшых груп, вельмі адказныя артысты. Прагучалі вершы А.Бадака, Я.Жабко, С.Шушкевіча, Я.Журба і інш. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі моцна, прыгожа, стараліся правільна вымавіць кожнае слова, как упэўніць усіх у прыгажосці і веліччы  нашай краіны. За гэта кожны атрымаў падарунак: медаль “За ўдзел у конкурсе “Вершы пра Беларусь”.

Гледачы не сумавалі, а актыўна адказвалі на пытанні вядучага, адгадвалі загадкі пра прыроду Беларусі, пелі  песні і частушкі на беларускай мове.

Усе, каму давялося пабываць на мерапрыемстве, атрымалі вялікае задавальненне.

Педагагічныя работнікі ўстановы ўпэўнены, што падобныя формы работы з выхаванцамі садзейнічаюць выхаванню ў іх станоўчага стаўлення да беларускай мовы, жадання ганарыцца і  размаўляць на ёй .

Фотаальбом 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.